Вы тут

Мінскага журналіста Андрэя Кузнечыка будуць судзіць у Магілёве

Андрэй Кузнечык / Фота з сацсетак

Мінскага журналіста Андрэя Кузнечыка будуць судзіць у Магілёве. Яго крымінальную справу разгледзіць абласны суд (дата яшчэ не названая). Раней стала вядома, што Кузнечыка этапавалі ў Магілёў. Дагэтуль сваякі і калегі не маюць інфармацыі, у чым яго абвінавачваюць.

Фрылансера Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада мінулага года. Адміны "Свабоды" тады на 10 хвілін згубілі кантроль над сваім тэлеграм-каналам. Адзін з вязняў Акрэсціна, які выйшаў на волю, расказваў, што "у Кузнечыка выбівалі нейкія доступы да адміністравання", пагражалі сям'ёй.

Спачатку быў адміністрацыйны арышт за "дробнае хуліганства" (10 сутак, да якіх дадалі яшчэ 10 сутак). На волю ён не выйшаў, а стала вядома пра распачатую крымінальную справу.

У пачатку 2022 года беларускія праваабаронцы прызналі Андрэя Кузнечыка палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.