Мінскага айцішніка затрымалі за скаргі на прапагандыстаў у інтэрнэце

Мінскага айцішніка затрымалі за скаргі на прапагандыстаў у інтэрнэце

У Мінску сілавікі затрымалі 34-гадовага IT-спецыяліста. Пакаяльнае відэа з ім з'явілася ў праўладным тэлеграм-канале. 

Мужчыну вінавацяць ва ўдзеле ў пратэсных акцыях 2020 года і выхадзе на праезную частку. На відэа ён кажа, што працуе ў iTechArt Group, і называе свой заробак. 

Таксама мужчына гаворыць, што рассылаў скаргі на каналы "прапагандыстаў і журналістаў" дзеля іх блакавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі