28 снежня хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ прымалі дома ніжагародскае "Тарпеда". Гульня скончылася пройгрышам гаспадароў пляцоўкі з лікам 2:3 (1:1, 1:1, 0:1).
Гэта сёмая запар параза "зуброў" у КХЛ.
Пасля 45 матчаў у каманды Крэйга Вудкрафта 42 ачкі. У Заходняй канферэнцыі КХЛ клуб апусціўся на дзявятае месца.
Сёлета мінскае "Дынама" правядзе яшчэ адзін хатні матч: 30 снежня "зубры" прымуць маскоўскі "Спартак".