Вы тут

Мінскае "Дынама" ў хатнім матчы саступіла расійскаму клубу "Сочы" — 1:2

Мінскае "Дынама" дома прайграла расійскаму клубу "Сочы" / TUT.by

7 кастрычніка хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ на хатняй пляцоўцы прымалі клуб "Сочы". Гульня скончылася пройгрышам гаспадароў — 1:2 (0:2, 1:0, 0:0).

Адзіную шайбу ў "зуброў" забіў у другім перыядзе Роб Клінкхамер (32).

Гэта другая запар параза мінскага "Дынама". 1 кастрычніка ў Рызе яны прайгралі мясцоваму "Дынама" па булітах — 3:4. 

9 кастрычніка мінскі клуб сустракаецца з кітайскім "Куньлунем". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.