Вы тут

Мінскае "Дынама" прайграла СКА ў серыі з лікам 1:4

СКА — "Дынама", 10 сакавіка 2021-га / twitter.com/hcSKA

Мінскае "Дынама" прайграла СКА ў серыі плэй-оф Кубка Гагарына з лікам 1:4. У сераду дынамаўцы ў Санкт-Пецярбургу саступілі ў авертайме — 3:4 (1:0, 0:2, 2:1, 0:1).

Павел Варфаламееў адкрыў лік на 4-й хвіліне. Эміль Галімаў вызначыўся на 25-й і 30-й. На 43-й Варфаламееў і Дзяніс Масалёў адказалі двума шайбамі, і вывелі дынамаўцаў наперад.

Беларуская каманда была блізкая да другой перамогі запар, але гаспадары пляцоўкі здолелі перавесці гульню ў авертайм. Трэцюю шайбу на 58-й хвіліне закінуў Кірыл Марчанка.

А пераможную для армейцаў кропку паставіў Антон Бурдасаў на 69-й.

Статыстыка / @hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.