Вы тут

Мінскае "Дынама" прайграла "Амуру" — 5:6

Мінскія дынамаўцы прайгралі "Амуру" / TUT.by

Хакеісты мінскага "Дынама" ў хатнім матчы з хабараўскім "Амурам" прайгралі з лікам 5:6 (3:2, 1:3, 1:1). Варта адзначыць, што "Амур" — адзін з аўтсайдараў Усходняй канферэнцыі КХЛ.

На апошніх хвілінах гульні "Дынама" замяніла брамніка палявым гульцом, але пераламіць сітуацыю не змагло. 

Праўда, пройгрыш ужо не паўплывае на становішча "зуброў" у турнірнай табліцы — яны застануцца ў зоне плэй-оф.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.