Мінскае "Дынама" — новы лідар футбольнага чэмпіянату Беларусі

Мінскія дынамаўцы / dinamo-minsk.by

Мінскае "Дынама" — новы лідар футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Яго канкурэнты ў матчах 23-га тура страцілі ачкі.

Дынамаўцы абыгралі салігорскі "Шахцёр" — 1:0. БАТЭ згуляў унічыю 1:1 з "Тарпеда-БелАЗ". Ранейшы лідар "Энергетык-БДУ" згуляў унічыю 0:0 з "Мінскам".

У мінскага "Дынама" 46 ачкоў, "Энергетык-БДУ" мае 45, "Шахцёр" — 43, БАТЭ — 42 (барысаўчане згулялі на матч больш за згаданыя каманды), у "Іслачы" 40 ачкоў.

Матчы 24 тура пройдуць 7-9 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.