Вы тут

Міністр замежных спраў Германіі прапанаваў увесці санкцыі супраць Лукашэнкі

Затрыманне ў Мінску / Еўрарадыё

Міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас прапанаваў увесці санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі. У панядзелак праходзіць пасяджэнне Савета ЕС на ўзроўні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў. На ім Маас і прапанаваў калегам унесці Лукашэнку ў "чорны спіс", паколькі гвалт у Беларусі працягваецца. Раней ён не трапіў пад санкцыі ЕС, паколькі было вырашана пакінуць магчымасць кантактаў з ім.

"Мы абмяркуем Беларусь, цытуе словы нямецкага міністра ТАСС. — Мы вымушаны канстатаваць, што з моманту апошняга пасяджэння сітуацыя не стала лепшай: гвалт працягваецца".

Хайка Маас прапанаваў "запусціць працэс прыняцця новага пакету санкцый".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.