Міністр юстыцыі патлумачыў, чаму "выразаюцца" НДА: маскіраваліся

Міністр юстыцыі патлумачыў, чаму "выразаюцца" НДА: маскіраваліся

Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка ў эфіры тэлеканала СТБ паразважаў пра прычыны "зачысткі" грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, якая пачалася пры міністры Алегу Сліжэўскім і заканчваецца ўжо пры ім. Былі закрытыя сотні арганізацый, а сярод іх нават Таварыства беларускай мовы. Па словах Хаменкі, яны перайшлі "чырвоную рысу".

"Тыя структуры, якія павінны былі займацца нібыта коткамі і сабачкамі, пачалі займацца неспецыфічнай дзейнасцю, — працягвае ён. — Прычым у асобных выпадках яна была накіравана на падрыў асноў дзяржаўнай улады... Маскіраваліся. Пад эгідай добрых спраў рабілі справы, якія падрывалі асновы нашай дзяржавы. Таму вынік [дзейнасці Мінюста] такі".

Аляксандр Лукашэнка прызначыў намесніка міністра ўнутраных спраў Сяргея Хаменку міністрам юстыцыі ў кастрычніку. На СТБ ён заявіў, што "без розніцы, якую ты дзяржаўную пасаду займаеш, у аснове павінна ляжаць дапамога людзям". Пра гэтую "дапамогу" ўжо ведаюць па ўсім свеце. "Зачыстка" НДА ў Беларусі — адна з прычын накладання новых санкцый на афіцыйны Мінск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі