Міністр сельскай гаспадаркі Беларусі зноў заявіў, што "няма праблем"

Міністр сельскай гаспадаркі Беларусі зноў заявіў, што "няма праблем"

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло заявіў, што ў беларускіх прадпрыемстваў няма праблем з пастаўкай сваёй прадукцыі за мяжу. А яны мусілі ўзнікнуць з-за санкцый і неабходнасці выбудоўвання новых лагістычных ланцужкоў. На "перафарматаванне" спатрэбілася каля трох-чатырох тыдняў, сцвярджае Брыло. Цяпер жа частка прадукцыі "ідзе праз Наварасійск, Санкт-Пецярбург" г. зн. праз расійскія парты. Але асноўная частка экспарту адпраўляецца "у трэція краіны і ў большасці ў Кітай... чыгункай праз Уладзівасток". На шлях да згаданага расійскага горада на Далёкім Усходзе патрэбны тыдзень. Далей ідзе перагрузка ў партах.

Нядаўна той жа міністр сельскай гаспадаркі заявіў, што праблем ніякіх няма з насеннем, угнаеннямі, з тэхнікай і палівам. Ігар Брыло ў сваіх аптымістычных выказваннях нагадвае прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанку. Апошні неаднаразова заяўляў, што санкцыі прыносяць толькі карысць.

Ігар Брыло працуе міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання з лютага 2022-га, а раней быў першым намеснікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі