Вы тут

Міністр інфармацыі: прыйшоў час абмежаванняў і забарон, а можа — і пакаранняў

Уладзімір Пярцоў / БЕЛТА

Новы міністр інфармацыі будзе прымаць абмежавальныя меры і забароны. Пра гэта Уладзімір Пярцоў сам заявіў у праграме "Клуб рэдактараў" на тэлеканале "Беларусь 1".

Спярша чыноўнік адхрысціўся ад звання рэпрэсіўнага органа: "Казаць пра тое, што Міністэрства інфармацыі ператворыцца ў нейкі рэпрэсіўны орган, які будзе займацца выключна вышукваннем нейкіх момантаў і пераследам выданняў або асобных журналістаў, не зусім правільна"

Па яго словах, трэба прывесці дзейнасць Мінінфармацыі ў адпаведнасць з патрабаваннямі часу. Пярцоў зазначыў, што беларускае заканадаўства пра СМІ выявілася не зусім гатовым да новых выклікаў. 

А потым патлумачыў, як ён бачыць дзейнасць свайго ведамства — праз абмежаванні, забароны і пакаранні. 

"Усё ж такі пара расставіць кропкі над "i", і пара ўсе гэтыя дзеянні, якія класіфікуюцца ў цывілізаваных дзяржавах як мінімум як нанясенне шкоды і пагрозу дзяржаве і грамадству, сапраўды гэтак жа класіфікаваць у нашай краіне і прымаць адпаведныя меры — абмежавальныя і забаронныя, можа быць, нейкае пакаранне за гэта. Мне здаецца, час прыйшоў", — лічыць Пярцоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.