Вы тут

Міністр фінансаў расказаў, калі чакаюцца $500 млн расійскага крэдыту

Гэта другі транш / pixabay.com

Міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў расказаў, калі чакаецца паступленне $500 мільёнаў расійскага крэдыту — другога траншу. Першы транш ў памеры таксама $500 млн быў атрыманы 30 снежня 2020-га.

"Мы дамаўляліся на першае паўгоддзе, на другі квартал,цытуе словы міністра ТАСС. — Будзем спадзявацца, што да канца чэрвеня [2021-га]".

Пра перамовы аб магчымасці новых расійскіх крэдытаў Селіверстаў гаварыць адмовіўся. Раней ён казаў, што беларускі бок у іх зацікаўлены. Грошы патрэбны на інфраструктурныя праекты (еўрапейскія банкі пачалі адмаўляцца іх фінансаваць).

Пагадненне аб прадастаўленні Беларусі расійскага крэдыту ў суме, эквівалентнай 1 млрд долараў, было падпісана 21 снежня 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.