Вы тут

Міністр энергетыкі пацвердзіў, што запуск АЭС прызначаны на 7 лістапада

Беларуская АЭС / З архіву Еўрарадыё

Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч пацвердзіў, што энергетычны запуск першага энергаблока Беларускай АЭС прызначаны на 7 лістапада. Раней гэтую дату называў Аляксандр Лукашэнка. Як паведамляе БЕЛТА, у Вене Каранкевіч сустрэўся з гендырэктарам МАГАТЭ Рафаэлем Марыяна Гросі. Ён запрасіў яго прыехаць на запуск.

Як стала вядома, кансультацыйная місія МАГАТЭ па фізічнай абароне прыедзе ў нашу краіну ў сярэдзіне наступнага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.