Вы тут

Міністр адукацыі атрымаў заданне "павычышчаць разгільдзяяў" у школах

Старшыня КДБ, міністр па надзвычайных сітуацыях і міністр адукацыі на нарадзе 19 красавіка / president.gov.by

Міністр адукацыі Андрэй Іванец атрымаў заданне "павычышчаць разгільдзяяў" у школах Беларусі. Ад яго Аляксандр Лукашэнка чакае "не рэвалюцыі, а перавароту". Гэта прагучала на нарадзе 19 красавіка.

Лукашэнка нагадаў свае патрабаванні да новых падручнікаў, дапаможнікаў, а таксама да кадраў.

"Павычышчайце гэтых разгільдзяяў, якія прыходзяць у школу, як да станка: прыйшоў, урок даў і сышоў, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Не. Трэба працаваць, як са мной працавалі настаўнікі, з раніцы да ночы... Бардак поўны".

Міністр адукацыі мусіць "на працягу наступнага года" правесці самую сур'ёзную перабудову ў сістэме адукацыі — "найперш у школе".

37-гадовы доктар хімічных навук Андрэй Іванец стаў міністрам адукацыі ў лютым 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.