Міністр абароны Украіны паведаміў пра прыбыццё рэактыўных сістэм MLRS M270

Міністр абароны Украіны паведаміў пра прыбыццё рэактыўных сістэм MLRS M270

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў паведаміў пра прыбыццё з Захаду першых амерыканскіх рэактыўных сістэм залпавага агню MLRS M270. "Яны будуць добрай кампаніяй для HIMARS на полі бою", — піша ён.

Ад HIMARS MLRS M270 адрозніваюцца платформай: апошняя з'яўляецца гусенічнай рэактыўнай пускавой ўстаноўкай. А страляе яна, у залежнасці ад ракеты, на адлегласць ад 30 да 300 кіламетраў. У MLRS M270 у пакеце 12 ракет, у HIMARS — 6.

"Дзякуй нашым партнёрам. Ніякай літасці ворагу", — піша ўкраінскі міністр абароны.

Міністр абароны Украіны паведаміў пра прыбыццё рэактыўных сістэм MLRS M270

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі