Вы тут

Мінздароўя: у Беларусі больш за 20 тысяч чалавек хварэе на COVID-19

Эпідэмія каранавіруса ў Беларусі / БелТА

21 лістапада ў Беларусі, па словах Міністэрства аховы здароўя, зарэгістраваныя 122 тысячы 435 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. У той жа час, выздаравелі і выпісаныя 102 тысячы 113 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ "каранавірусная інфекцыя". Гэта значыць, што цяпер у Беларусі афіцыёна хварэе на COVID-19 больш за 20 тысяч чалавек.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі памерлі 1089 пацыентаў. Гэта значыць, +8 за апошнія суткі.

Усяго праведзена 3 мільёна 41 тысяча 384 тэсты.

Лекары неаднаразова ставілі пад сумнеў афіцыйную статыстыку Міністэрства аховы здароўя. У ТГ-канале "Белыя халаты" публікаваліся дакументы, з якіх вынікала, што статыстыку прыніжаюць у тры разы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.