Міністэрства аховы здароўя — аптэкам: фізраствор можна прадаваць без рэцэпта
Аптэка / TUT.BY
Напярэдадні бацькі скардзіліся, што не могуць рабіць інгаляцыі хворым дзецям, таму што аптэкі не прадаюць фізраствор без рэцэпта.
Міністэрства аховы здароўя накіравала тлумачэнне ва ўсе аптэкі краіны, сутнасць якога зводзіцца да таго, што растворы глюкозы, натрыю хларыду (фізраствор), калію хларыду і натрыю гідракарбанату можна прадаваць без рэцэптаў, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Тлумачэнне спатрэбілася з-за таго, што аптэкі перасталі адпускаць гэтыя прэпараты ў вялікіх упакоўках без рэцэпту, а спажыўцы запанікавалі: як цяпер, напрыклад, без даступнага фізраствору рабіць інгаляцыі захварэламу дзіцяці. TUT.BY напярэдадні пісаў пра такія факты. Бацькі скардзіліся, што без рэцэпту можна купіць толькі ампулы па 2 і 5 мл, але іх кошт блізкі да кошту ўпакоўкі ў 500 мл, а вялікую без рэцэпту не прадаюць.
Учора спецыялісты Міністэрства аховы здароўя на гарачай лініі выказалі здагадку, што гэтая мера была ўведзена з-за павышанага попыту на фізраствор, які выкарыстоўваецца для нутравенных ін'екцый, у сувязі з пандэміяй COVID-19. Там таксама нагадалі, што пералік рецептурных прэпаратаў перыядычна пераглядаецца.
У пятніцу ў Міністэрстве аховы здароўя растлумачылі, што да ўнясення змяненняў у пералік безрэцэптурных лекаў, аптэкі могуць прадаваць пералічаныя вышэй прэпараты, у тым ліку і фізраствор, без рэцэпту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.