Вы тут

Мінінфарм Беларусі: Перакручанае разуменне ўкраінскім кіраўніцтвам свабоды слова

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua

У Мінску пракаментавалі забарону вяшчання ва Украіне дзяржаўнага беларускага тэлеканала “Беларусь 24”. Нацыянальная рада Украіны па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання заявіла, што маніторынг выявіў парушэнні заканадаўства. Гэта і дэманстрацыя твораў, забароненых ва Украіне, фільмаў з акцёрамі з "чорнага спісу", і распаўсюджаная недакладная інфармацыя пра адно з рашэнняў украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Міністэрства інфармацыі Беларусі назвала гэтае рашэнне "чарговым беспадстаўным недружалюбным жэстам ўкраінскіх уладаў у дачыненні да медыя нашай краіны". У Мінску лічаць, што яно "дэманструе перакручанае разуменне ўкраінскім кіраўніцтвам свабоды слова", а таксама з'яўляецца "працягам разгорнутай там кампаніі па зачыстцы інфармацыйнага поля Украіны ад непажаданых СМІ".

Мінінфарм лічыць, што ўкраінцы праз "Беларусь 24" атрымлівалі "аб'ектыўную інфармацыю" пра падзеі ў нашай краіне.

Заяўляючы пра пераслед "апазіцыйных медыя" ва Украіне, Міністэрства інфармацыі Беларусі можа чакаць, што Кіеў яму нагадае пра пераслед недзяржаўных СМІ і журналістаў у нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.