Вы тут

Мінгарсуд пакінуў прысуд Лявону Халатрану без зменаў

Лявон Халатран на судзе / spring96.org

30 красавіка Мінскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыйную скаргу Лявона Халатрана — валанцёра штаба Віктара Бабарыкі, пша праваабарончы сайт "Вясна". Халатран абскарджваў рашэнне Фрунзенскага суда, які пакараў яго двума гадамі "хімі" (абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тып). 

Халатрана асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага Кодэксу: нібыта, ён у ноч з 9 на 10 жніўня перакрываў дарогі ў раёне вуліц Куйбышава і Машэрава, перашкаджаў транспарту, выкрыкваў лозунгі і пляскаў у далоні. Такім чынам, на думку суда, мужчына прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Сам Лявон сваёй віны не прызнаў.

Мінгарсуд пастанавіў пакінуць папярэдні прысуд Халатрану без зменаў. Гэта значыць, што неўзабаве яго адправяць на "хімію".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.