Мінгарсуд адмяніў прысуд Уладзю Лянкевічу ў дзень яго выхаду "з сутак"

Мінгарсуд адмяніў прысуд Уладзю Лянкевічу ў дзень яго выхаду "з сутак"

Мінскі гарадскі суд адмяніў прысуд у 15 сутак, прызначаны паэту і музыку Уладзю Лянкевічу

Праўда, тыя 15 сутак скончыліся акурат сёння: Лянкевіч, які адседзеў "ад званка да званка", выходзіць з ізалятара ў Баранавічах.

Уладзь Лянкевіч — паэт, музыка гуртоў Partyzanski praspekt і luty sakavik. Яго затрымалі 6 снежня падчас пратэснай акцыі.

Як паведамляла Еўрарадыё, 7 снежня суддзя Кастрычніцкага суда Мінска Аляксандр Рудэнка прызнаў яго вінаватым у "парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў" і ў "непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы".

Для Лянкевіча гэта другі арышт за час пратэстаў. Першыя 6 сутак адміністрацыйнага арышту ён адбыў у верасні.

Уладзь Лянкевіч быў госцем праграмы Еўрарадыё "Ідэя Х".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі