Мінэнерга: падачу газу пасля аварыі ў Мінску цалкам аднавілі

Мінэнерга: падачу газу пасля аварыі ў Мінску цалкам аднавілі

Аварыйныя службы УП "Мінгаз" цалкам ліквідавалі наступствы аварыі на газаправодзе ў раёне вуліцы Убарэвіча ў Мінску, паведамляе прэс-служба Мінэнерга. Падача газу мінчукам адноўленая, ідуць пусканаладачныя работы.

Аварыя на газаправодзе стала вынікам папярэдняй аварыі водаправода. 21 красавіка каля 21:15 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на вуліцы Убарэвіча пашкоджаны вадаправод дыяметрам 1000 мм. Ад размыцця і абвальвання грунту быў пашкоджаны газаправод сярэдняга ціску дыяметрам 32 мм.

Над ліквідацыяй аварыі на газаправодзе мінулай ноччу працавалі тры брыгады аварыйнай службы УП "Мінгаз". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі