Вы тут

Мінэнерга называе палітызаванай рэзалюцыю Еўрапарламента па БелАЭС

Беларуская АЭС / Еўрарадыё

Міністэрства энергетыкі лічыць, што рэзалюцыя Еўрапарламента па БелАЭС мае палітычны характар. Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую распаўсюдзіла прэс-служба ведамства.

"Гэта наглядны прыклад прымянення двайных стандартаў, далёкіх ад аб'ектыўнай ацэнкі і рэальнага становішча спраў. Такі падыход наўрад ці спрыяе ўмацаванню даверу міжнароднай супольнасці да сістэмы рэгулюючага кантролю ядзернай бяспекі ЕС", — гаворыцца ў заяве.

Беларускія чыноўнікі заяўляюць, што еўрадэпутаты ў сваіх высновах "нават не дачакаліся папярэдняй справаздачы еўрапейскіх экспертаў ENSREG, якія на днях наведалі станцыю ў рамках партнёрскага агляду і працы якіх Еўракамісія надае так шмат увагі апошнім часам".

Па іх словах эксперты ENSREG прыязджалі на БелАЭС 9-10 лютага і наведалі ўсе аб'екты станцыі, якія іх цікавяць, вывучылі адпаведныя матэрыялы, атрымалі адказы на пастаўленыя пытанні. 

Як распавядала Еўрарадыё, Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па БелАЭС, у якой назваў станцыю геапалітычным праектам Беларусі і Расіі, а таксама крыніцай патэнцыяльнай пагрозы Еўрапейскаму Саюзу. Таксама еўрадэпутаты адзначылі адсутнасць празрыстасці і афіцыйнай інфармацыі пра паўтаральныя аварыйныя спыненні рэактара і адмовы абсталявання. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.