Мінчуку далі 4 гады калоніі за пратэсты, пацярпелыя — 13 байцоў "Алмаза"

Мінчуку далі 4 гады калоніі за пратэсты, пацярпелыя — 13 байцоў "Алмаза"

53-гадовага Мікалая Дзенісевіча адправілі на 4 гады ў калонію агульнага рэжыму за "Партызанскі марш", пацярпелыя — 13 байцоў "Алмаза", паведамляе spring96.org. Справу разглядаў суд Фрунзенскага раёна Мінска, суддзя — Дзмітрый Лукашэвіч. Мужчыну прызналі вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "наўмыснае пашкоджанне маёмасці" і "пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".

Дзенісевіча асудзілі за падзеі 18 кастрычніка мінулага года, калі ў Мінску праходзіла масавая акцыя пратэсту. Яго прызналі вінаватым у закідванні камянямі, кавалкамі асфальту і іншымі прадметамі службовага транспарту, у якім знаходзіліся байцы спецпадраздзялення МУС "Алмаз". На судзе дапыталі толькі траіх пацярпелых, якія былі ў балаклавах і называлі змененыя прозвішчы.

Мікалай Дзенісевіч на судзе цалкам прызнаў сваю віну, але адзначыў, што ён зрабіў "два сімвалічныя кідкі" ў бок мікрааўтобусаў з сілавікамі, якія ўжо з'язджалі. А мэтай яго ўчынку было жаданне "прыцягнуць увагу і паказаць узровень свайго абурэння празмерным ужываннем гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў".

Мінчуку далі 4 гады калоніі за пратэсты, пацярпелыя — 13 байцоў "Алмаза"
Мікалай Дзенісевіч ў судзе / spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі