Вы тут

Нешта трапіла ў ваду: тры раёны Мінска (380000 чалавек) будуць паіць з цыстэрнаў

Чарга ў Мінску па ваду / Еўрарадыё

Зранку 24 чэрвеня жыхары Мінска сталі скардзіцца на якасць вады ў Сухараве і Малінаўцы. Маўляў, вада смярдзіць балотам, ад яе шчыпле скуру.

Адзін з мінчукоў напісаў у Telegram-чаце:

"Я ўжо гэты пах з панядзелка чуў (балота + ёд). Пакінуў заяўку на водаканале і патэлефанаваў, але там мне нічога не сказалі, толькі што будуць разбірацца. А вось у нашым ТУ (таварыстве ўласнікаў. — Еўрарадыё) выкінулі ў чат: "Паважаныя жыхары! Даводзім да вашага ведама, што на Водаканале здарылася аварыя. Пацвердзілі, што "нешта трапіла ў ваду". Небяспечна ці не? Высвятляюць і прымаюць меры па ліквідацыі. Па тэрмінах ліквідацыі не вядома". Сёння наогул трындзец з пахам".

На сайце "Мінскводаканала" паведамляецца, што 9:00 24 чэрвеня па 9:00 26 чэрвеня праводзяцца рэгламентныя работы. Гэта можа паўплываць на якасць вады мікрараёнах Сухарава, Малінаўка, Паўднёвы Захад у азначаны перыяд і наступныя трое сутак.

Па неабходнасці пітную ваду часова могуць падвозіць у цыстэрнах, тэлефон 389-40-31.

Агульнае насельніцтва Сухарава, Малінаўкі і Паўднёвага Захада — 380 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.