Мінчука затрымалі напярэдадні сур'ёзнай аперацыі

Артур Башко / t.me/viasnanazirae/
Артур Башко / t.me/viasnanazirae/

31-гадовага мінчука Артура Башко затрымалі напярэдадні сур'ёзнай аперацыі. Сваякі не ведаюць, дзе ён знаходзіцца. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчыну асудзілі да 13 сутак арышту, піша @viasnanazirae.

Затрыманне Башко, які працуе таксістам, адбылося яшчэ раніцай 17 траўня ў Мінску. Чацвёра сілавікоў стаялі ў пад'ездзе, калі дадому вярталася яго маці. Калі яна адчыніла дзверы, яны ўварваліся ў кватэру. Сам Артур Башко ў гэты час яшчэ спаў. Сілавікі правялі ператрус, нешта забралі, а па падлозе засталіся раскіданыя паперы. Пасля затрымання адзін з іх сказаў маці мужчыны, што сына забралі па "палітыцы".

Башко мае праблемы са здароўем — яму павінны былі рабіць аперацыю па выдаленні шчытавідкі. Пасля затрымання ён патэлефанаваў родным і папрасіў перадаць яму неабходныя лекі. На Акрэсціна медыкаменты прынялі. Пазней над ім адбыўся суд, але сваякі не ведаюць паводле якога артыкула. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі