Мінаховы здароўя прыпыніла дзеянне ліцэнзіі "Нардзіна" на шэраг паслуг

Мінаховы здароўя прыпыніла дзеянне ліцэнзіі "Нардзіна" на шэраг паслуг

Міністэрства аховы здароўя Беларусі вынесла прадпісанне медцэнтру "Нардзін". З 26 ліпеня на два тыдні прыпыняецца дзеянне ліцэнзіі на некаторыя віды работ і паслуг. Такое рашэнне прыняла калегія міністэрства. Будзе праведзена праверка наконт выпраўлення выяўленых парушэнняў.

Мінаховы здароўя паведамляе, што ўсё пачалося са звароту пацыенткі "Нардзіна" Л., якая паскардзілася на "няякасна аказаную ёй медыцынскую дапамогу (аператыўнае ўмяшанне)". Было праведзена службовае расследаванне, у выніку якога выявіліся "недахопы ў аказанні меддапамогі". Высветлілася, што жанчына скардзілася ў медцэнтр "са скаргамі на ўскладненні, якія ўзніклі ў выніку аператыўнага ўмяшальніцтва". Але там "нядбала паставіліся да скаргі", не далі тлумачэнняў па пытаннях, якія яе хвалявалі. Таксама ў "Нардзіне" "не ў належнай меры арганізавалі аказанне ёй [пацыентцы] медыцынскай дапамогі па ліквідацыі ўзніклых наступстваў пасля праведзенай аперацыі".

Лячэбна-кантрольны савет Мінаховы здароўя прыйшоў да высновы, што якасць аказанай меддапамогі Л. была недастатковай.

"Нардзін" часова не зможа аказваць паслугі па клініка-марфалагічнай (гісталагічнай) лабараторнай дыягностыцы, не можа здзяйсняць усе аператыўныя ўмяшальніцтвы (у тым ліку з анестэзіялагічным забеспячэннем).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі