Вы тут

Мінабароны Расіі: літары Z і V не нясуць спецыяльнай нагрузкі

Z на танку / Facebook

Літары Z і V не нясуць спецыяльнай нагрузкі. У Мінабароны Расіі іх не лічаць "афіцыйнымі вайсковымі сімваламі". Пра гэта гаворыцца ў адказе на запыт, які дасылаў у гэтае ведамства дэпутат Маскоўскай думы ад кампартыі Яўген Ступін. Адказ падпісаў намеснік начальніка Галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Узброеных сіл РФ Сяргей Гусеў.

"Спадзяюся, камусьці гэты адказ дапаможа пазбегнуць неабгрунтаванага прыцягнення да адказнасці пры выказванні стаўлення да літар замежных алфавітаў", піша дэпутат.

Як вядома, згаданыя літары з'явіліся на расійскай ваеннай тэхніцы, якая ўварвалася ва Украіну 24 лютага. У далейшым іх стала актыўна выкарыстоўваць расійская прапаганда. А грамадзян, якія былі супраць публічнай дэманстрацыі згаданых літар, чакала адміністрацыйнае пакаранне.

twitter.com/advokat_stupin

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.