Міліцыя затрымлівала адну з ключавых асобаў у беларускай экасістэме стартапаў

Міліцыя затрымлівала адну з ключавых асобаў у беларускай экасістэме стартапаў

Беларуская міліцыя пахвалілася, што "абясшкодзіла" дзяўчыну, якая паведамляла "неправераную" інфармацыю і "чуткі" блогеру Антону Матольку. Яе, як і іншых, прымусілі пакаяцца ў "злачынствах" на фоне чырвона-зялёнага сцяга. Гэтая дзяўчына — Юлія Лакаткова, адна з ключавых асобаў у беларускай экасістэме стартапаў, фінансавы аналітык, СЕО стартапаў PingFin, OpenBusiness, Graime.

Лакатковай вынеслі папярэджанне. Раней пад свае праекты яна прыцягнула сотні тысяч долараў інвестыцый. Наўрад ці пасля такога ў яе застаецца жаданне звязваць свае бізнесы з Беларуссю.

Юлія Лакаткова была ў эфіры Еўрарадыё. На відэа — вялікая і цікавая размова з ёй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі