Міліцыя: слова "дурань" на адрас міліцыянта — абраза, у побытавай сварцы — не

Міліцыя: слова "дурань" на адрас міліцыянта — абраза, у побытавай сварцы — не

Словы "дурань" і "ідыёт" не з'яўляюцца абразай у побытавым кафлікце, але становяцца абразай, калі іх ужываць у дачыненні да міліцыянтаў. Да такой высновы прыйшоў чытач TUT.by пасля сваёй перапіскі з сілавымі органамі.

Мужчына зацікавіўся нашумелым выпадкам у гомельскай аптэцы, які адбыўся ў снежні 2020-га. Тады наведнік, які хацеў атрымаць лекі па пратэрмінаваным рэцэпце, абазваў загадчыцу аптэкі дурай і ідыёткай Аднак міліцыя не пабачыла ў яго дзеяннях адміністрацыйнага правапарушэння, бо не палічыла гэтыя словы абразай.

Мужчына зацікавіўся, ці з'яўляецца абразай зварот з такімі ж словамі да міліцыянтаў. Ён накіраваў адпаведны запыт у МУС — па яго словах, адказ быў неканкрэтны. Тады ён даслаў аналагічны запыт у Генпракуратуру, якая перанакіравала ліст ізноў у МУС. І толькі пасля гэтага міліцэйскае ведамства дало вычарпальны адказ.

"Па выніках праверкі паведамляем, што словы, выказаныя ў непрыстойнай форме, у тым ліку названыя Вамі ў звароце з'яўляюцца абразай службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў, якія цягнуць адміністрацыйную адказнасць паводле арт. 24.4 КаАП Рэспублікі Беларусь у сілу асаблівага статусу супрацоўніка МУС Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў афіцыйным адказе.

Міліцыя: слова "дурань" на адрас міліцыянта — абраза, у побытавай сварцы — не
Адказ з міліцыі наконт словаў "дурань" і "ідыёт" / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі