Міліцыя прыйшла да ўласніка крамы "Гонар", каб зняць гірлянды

Міліцыя прыйшла да ўласніка крамы "Гонар", каб зняць гірлянды

Міліцыянты запатрабавалі зняць бел-чырвона-белыя гірлянды, якія віселі ў акне кватэры Паўла Доўнара — уласніка крамы "Гонар". 

Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", міліцыянты прыйшлі, калі дома была жонка Паўла Карына з іх дзіцем ды яго бацькі. На акне таксама наклееныя папяровыя белыя анёлы і чырвоныя сардэчкі.

"Я сёння гуляў з сабакам, глядзеў на вокны і думаў: цікава, калі да нас прыйдуць? І вось, у той жа вечар "госці"! Чалавек пяць было, усе ў форме, адзін з іх наш участковы. Сказалі зняць гірлянду. Я спытаў: "Што, хлопцы, ужо да гэтага дайшлі?" Яны кажуць: "Ну, вы ж разумееце", — распавядае Віктар, бацька Паўла.

Па словах мужчыны, міліцыянты размаўлялі без агрэсіі. Папрасілі прыбраць гірлянды, каб не давялося ўжываць іншыя меры. Іх задаволіла тое, што Гірлянду пры іх выключылі. Пратакол міліцыянты не складалі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі