Вы тут

Міліцыя Дзяржынска шукае кампрамат на пратэстоўцаў праз электрасеткі

Так дзяржынская міліцыя збірае кампрамат / nn.by

Міліцыя Дзяржынска збірае "кампрамат" на пратэстоўцаў з дапамогай Энергазбыту і ратавальнікаў. Гэта вынікае з дакумента, які публікуе "Наша Ніва". 

У ім гаворыцца, што міліцыя праводзіць праверку ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый і просіць перадаць інфармацыю пра запазычанасць па аплаце за электраэнергію, парушэнні пажарнай бяспекі ды "іншую інфармацыю кампраметуючага характару".

У спісе называюцца імёны і адрасы людзей, якіх прыцягвалі да адказнасці па вядомым артыкуле 23.34. Да некаторых з іх ужо наведваліся з праверкай "па запыце міліцыі".

"Прыходзілі з Энергазбыту. Паглядзелі паперу на аплату, сказалі, што ўсё выдатна", — распавёў журналістам адзін з фігурантаў спісу.

Кіраўнік Дзяржынскага РАУС Яўген Жылінскі ад каментароў адмовіўся. У прэс-службе УУС Мінаблвыканкама заявілі, што парушэнняў няма: "Супрацоўнікі Дзяржынскага РАУС працуюць у межах прававога поля".

Так дзяржынская міліцыя збірае кампрамат / nn.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.