Мікалай Аўтуховіч: мае паплечнікі на волі, іх шукаюць

Мікалай Аўтуховіч: мае паплечнікі на волі, іх шукаюць

На судзе, які праходзіць у гродзенскай турме, Мікалая Аўтуховіча дапытвалі чатыры дні апошнім з 12-ці абвінавачаных. Допыт быў скончаны ў сераду. Як піша "Гродзенская праўда", у Аўтуховіча спыталі, каго ён мае на ўвазе, калі часта кажа "мы".

"Пад гэтым словам я разумеў сваіх паплечнікаў, тых людзей, якія падзялялі мае погляды, хацелі зрабіць Рэспубліку Беларусь незалежнай, свабоднай і шчаслівай, — гаварыў Мікалай Аўтуховіч. Гэтыя людзі ў Беларусі знаходзяцца ў вышуку".

Раней Аўтуховіч неаднаразова заяўляў пра невінаватасць іншых фігурантаў справы. Цяпер жа ён падкрэсліў, што яго сапраўдныя паплечнікі не былі затрыманыя.

Удзельнікі "групы Аўтуховіча" знаходзяцца за кратамі з канца 2020-га. Па версіі следства, Мікалай Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком "злачыннай групоўкі", якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў. Сярод абвінавачных — сям'я праваслаўнага святара Сяргея Разановіча. Аўтуховіч заявіў, што Разановічы далі паказанні пад катаваннямі і магутным ціскам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі