Міхаіла Мархеля пакінулі кіраваць футбольнай зборнай Беларусі

Міхаіла Мархеля пакінулі кіраваць футбольнай зборнай Беларусі

Міхаіла Мархеля пакінулі кіраваць нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі. Такое рашэнне 9 снежня прыняў выканкам Беларускай федэрацыі футбола пасля таго, як выслухаў даклад Мархеля. Ён працягне працаваць з камандай да канца 2021 года.

Трэнера пакінулі ў зборнай, нягледзячы на тое, што дружына Міхаіла Мархеля сёлета праваліла сезон — прайграла грузінам у паўфінале адбору на Еўра, а пасля саступіла албанцам у барацьбе за першае месца ў групе ў Лізе нацый. У наступным годзе будзе адбор на чэмпіянат свету 2022 года.

Мархелю 54 гады. У мінулым ён — футбаліст, гуляў у тым ліку і за мінскае "Дынама". Трэнерскую кар'еру пачаў у 1997-м, быў трэнерам ці старшым трэнерам у беларускіх клубах. У 2018-2019 гадах узначальваў маладзёжную зборную Беларусі, а ў чэрвені 2019-га быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай.

Напярэдадні старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў заявіў, што галоўным трэнерам зборнай будзе беларус, бо добры замежны трэнер "будзе каштаваць грошай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі