Міхаіл Захараў сыходзіць з пасады галоўнага трэнера хакейнай зборнай

Міхаіл Захараў сыходзіць з пасады галоўнага трэнера хакейнай зборнай

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Захараў пакідае сваю пасаду, паведамляе hockey.by. Ён адпрацаваў з камандай менш за два гады.

На чэмпіянаце свету ў Рызе зборная Беларусі заняла апошняе месца ў групе і не вылецела ў ніжэйшы дывізіён толькі таму, што сёлета ніхто туды не вылятае. Беларусы запамінальна выйгралі ў шведаў, але прайгралі ўсе астатнія матчы. У тым ліку — зборнай Вялікабрытаніі, якая перад тым 59 гадоў не выйгравала гульні чэмпіяната свету ў асноўны час.

Міхаіл Захараў — былы хакеіст, а цяпер трэнер. Ён шмат гадоў трэніраваўся і гуляў з Аляксандрам Лукашэнкам.

Зборную Беларусі ён узначальваў ужо трэці раз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі