Вы тут

"Міфы пра БЧБ-сцяг" на жыроўках — "інфармацыя сацыяльнага характару"

Дзіўная агітжыроўка

Гісторыя з дзіўнымі агітжыроўкамі, якія ў красавіку атрымалі мінчукі, набыла працяг. На іх адваротным баку размешчаны вынікі апытання грамадскай думкі, згодна з якім, Аляксандру Лукашэнку "давяраюць 66,5% жыхароў Беларусі", а таксама тэкст "Міфы пра бчб-сцяг". Нібыта, гэта "сцяг здраднікаў і катаў свайго народа". Летась бел-чырвона-белы сцяг стаў сцягам мірных пратэстаў. Не дзіўна, што мінчукі пачалі абурацца і пісаць камунальнікам і гарадскім уладам наконт згаданага дадатку да плацёжкі.

З адказаў вынікае, што гэта "інфармацыя сацыяльнага характару" і яна "адпавядае дзяржаўнай палітыцы па захаванні гістарычнай памяці і праўдзівасці развіцця беларускай дзяржавы". Што да праўдзівасці, дык узнікаюць пытанні наконт сцвярджэння, што "здраднікі з бчб-нашыўкамі палілі Хатынь". Такога факту гісторыкі не ведаюць. Больш таго, архівісты не знайшлі фота і кінакадраў, дзе людзі з БЧБ-сцягам катуюць і забіваюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.