Вы тут

Месца Беларусі ў ЕС, вайна за Быкава і шпіц на стале — эфір з Усавым

Павел Усаў / Еўрарадыё

У чарговым штотыднёвым стрыме са студыі Еўрарадыё з Паўлам Усавым абмяркуем еўрапейскі выбар беларускага народа і гатоўнасць еўрапейскіх палітыкаў змагацца за Беларусь з Масквой. Пагаворым пра “выгнанне” Васіля Быкава са школьнай праграмы Украіны і пра тое, ці не час нам больш увагі ізноў надаваць сваім, беларускім, праблемам. Не абмінём і такую важную тэму, як культура застолля, і новую кулінарную моду — “шпіц па-лукашэнкаўску”.

Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым. А таксама адказваем на вашы пытанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.