Меркель заявіла, што сітуацыя ў Беларусі "больш чым трывожная"

Меркель заявіла, што сітуацыя ў Беларусі "больш чым трывожная"

Канцлер Германіі Ангела Меркель у сваім відэазвароце да ўдзельнікаў веснавой сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы згадала Беларусь. Яна гаварыла пра сітуацыю і ў іншых дзяржавах, але нашу краіну паставіла на першае месца.

"Калі паглядзець на знешнія межы Еўропы, то нам стане відавочна, што і сёння мір і бяспека, стабільнасць і росквіт не з'яўляюцца чымсьці натуральным..., цытуе словы Меркель ТАСС. — Сітуацыя ў Беларусі, на ўсходзе Украіны і ў Крыме, у Прыднястроўі, Паўднёвай Асеціі, Абхазіі, Нагорным Карабаху і, вядома, у Сірыі і Лівіі больш чым трывожная".

Як вядома, ЕС заклапочаны сітуацыяй у Беларусі, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. З-за фальсіфікацыі іх вынікаў, парушэння правоў чалавека і гвалту сілавікоў былі ўведзены тры пакеты санкцый, рыхтуецца чацвёрты пакет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі