Вы тут

Медыкаў заклікалі "ўстаць на абарону Радзімы на сваіх працоўных месцах"

Алена Богдан выступае перад галоўнымі лекарамі сталіцы / minsknews.by

У Мінску сабралі больш за сто галоўных лекараў устаноў аховы здароўя сталіцы. Яны паўдзельнічалі ў дыялогавай пляцоўцы "Генацыд беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Як піша minsknews.by, на мерапрыемстве прысутнічала прадстаўніца пракуратуры. А старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан заявіла, што трэба "ўмацаваць ідэалагічную працу непаспрэдна ў працоўных калектывах". І галоўныя лекары "павінны рэтрансляваць у сваіх калектывах палітычны курс краіны". Яны мусяць расказваць асабліва маладым медыкам "праўду пра Вялікую Айчынную вайну" (а ў навучальных установах ім праўду не расказвалі?).

"Менавіта вы, як кіраўнікі, абавязаны зрабіць першы крок і данесці інфармацыю да сваіх калектываў, — заклікала Богдан прысутных галоўных лекараў. Павінны ўстаць на абарону Радзімы на сваіх працоўных месцах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.