"Майстра на гадзіну" затрымалі з улёткамі з рэкламай яго паслуг

"Майстра на гадзіну" затрымалі з улёткамі з рэкламай яго паслуг

У мінскім мікрараёне Серабранка міліцыянеры затрымалі "майстра на гадзіну" 30-гадовага Анатоля Старасвецкага. Ён вяртаўся дахаты з працы, меў пры сабе інтрументы. З сабой былі і ўлёткі з рэкламай яго паслуг. У выніку мужчыну арыштавалі на 15 сутак, піша "Наша ніва".

"Спынілі мяне за ліхтарык: там людзі свяцілі ў вокны, а мне якраз патэлефанавалі, тэлефон пачаў мільгаць — я і трапіўся, — расказвае Старасвецкі. — Міліцыянты ўбачылі, што ў мяне нейкія ўлёткі ёсць з сабой. Падумалі, што я мала таго што апазіцыянер, дык яшчэ і агітацыю ляпіў".

На буклетах было напісана: "Сантэхніка, укладка пліткі, электрычныя работы". У РУУС нейкі маёр адчытаў міліцыянераў за тое, што яны не пачыталі ўлёткі. Але майстра не адпусцілі — асудзілі на адміністрацыйны арышт па артыкуле 24.23 ("Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў").

Здарэнне адбылося ў канцы сакавіка, Анатоль Старасвецкі ўжо выйшаў на волю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі