Матэвуш Маравецкі абмяркоўвае ў Кіеве энергетычную сітуацыю ў рэгіёне

Матэвуш Маравецкі / PAP​
Матэвуш Маравецкі / PAP​

У Кіеў прыбыў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, пішуць польскія СМІ. На сустрэчах з украінскім кіраўніцтвам Маравецкі планаваў абмеркаваць геапалітычную сітуацыю, пытанні энергетыкі і ваеннай бяспекі, паведамляе onet.pl са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка польскага ўрада Пятра Мюлера.

Мюлер падкрэсліў, што інфармацыя аб сустрэчах прэм'ера даецца з пэўным спазненнем — з меркаванняў бяспекі.

Ад гэтых сустрэч, па яго словах, не варта чакаць "новых рэчаў, што дыяметральна ўсё мяняюць, бо, як мы ведаем, становішча на Усходнім фронце па-ранейшаму цяжкае". Але такія візіты — "гэта заўсёды палітычны сігнал Крамлю, і гэты сігнал будзе пададзены і сёння". Польшча мае намер падтрымліваць Украіну. У Варшаве лічаць, што Расія сваімі дзеяннямі парушае ўсе магчымыя міжнародныя стандарты. Акрамя таго, абарона Украіны — гэта і абарона бяспекі Польшчы, падкрэсліў Мюлер.

Апошні візіт прэм'ер-міністра Маравецкага ў Кіеў адбыўся ў пачатку чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі