Вы тут

Матчы футбольнай Лігі Нацый у Беларусі больш не пакажуць

Беларусам не пакажуць Лігу Нацый / pixabay.com

Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) выключыў Белтэлерадыёкампанію з спісу афіцыйных вяшчальнікаў Лігі Нацый. Пра гэта паведамляе прэс-служба УЕФА.

Гэта азначае, што матчы турніру больш нельга будзе паглядзець у Беларусі, нават калі там гуляе зборная краіны. Раней іх паказваў тэлеканал "Беларусь 5", які ўваходзіць у структуру Белтэлерадыёкампаніі (БТРК).

Гледачы не пабачылі ўжо дзве гульні нацыянальнай зборнай — з камандамі Казахстана (10 чэрвеня) і Азербайджана (13 чэрвеня). Таксама на "Беларусь 5" перасталі паказваць матчы іншых зборных у рамках Лігі Нацый.

Скасаванне кантракту можа быць звязанае з тым, што да міжнародных санкцый супраць афіцыйнага Мінска далучылася Швейцарыя. Офіс УЕФА знаходзіцца ў швейцарскім Ньёне. А санкцыі закранаюць у тым ліку і Белтэлерадыёкампанію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.