Вы тут

Мастака Алеся Пушкіна не выпусцяць да суда

Алесь Пушкiн / Еўрарадыё

Мастака Алеся Пушкіна не выпусцяць да суда. Аб гэтым паведаміла Фонду культурнай салідарнасці паведаміла жонка мастака. Яго абвінавачваюць па частцы 3 артыкула 130 КК.

Частка 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — гэта "Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці". Караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў.

Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка ў Жылічах (Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці). Ён там займаўся рэстаўрацыяй палаца Булгакаў. 26-га сакавіка пракуратура Гродна распачала крымінальную справу на кіраўніка прыватнай установы "Цэнтр гарадскога жыцця" Паўла Мажэйку і мастака Алеся Пушкіна, "а таксама іншых асобаў" за наўмысныя дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму. Нагодай стала выстава Пушкіна ў Гродне, на якой экспанаваўся партрэт пасляваеннага беларускага антысавецкага партызана Яўгена Жыхараў з аўтаматам на плячы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.