Вы тут

Масавай бойкай пачаўся матч НХЛ

Бойка на матчы НХЛ / кадр з відэа

Сустрэча хакейных клубаў НХЛ "Вашынгтон" і "Рэйнджэрс" пачалася бойкай адразу пасля ўкідвання шайбы ў першым перыядзе

Ужо на першай секундзе пачаліся тры бойкі, а чацвёртая здарылася напрыканцы першай хвіліны. Яшчэ дзве бойкі адбыліся ў сярэдзіне першага перыяду.

Агулам хакеісты абедзвюх камандаў набралі за гэты перыяд 100 хвілінаў штрафу.

Прычынай стаў інцыдэнт у папярэднім матчы. Тады форвард "Вашынгтона" Том Уілсан траўмаваў нападніка "Рэйнджэрс" Арцемія Панарына. Аднак Нацыянальная хакейная ліга не стала дыскваліфікаваць Уілсана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.