Вы тут

Марыя Калеснікава з-за кратаў патрабуе спыніць пераслед адваката Людмілы Казак

Людміла Казак / TUT.by

Палітзняволеная Марыя Калеснікава з-за кратаў патрабуе неадкладна спыніць "ціск, цкаванне, пераслед і палітычную расправу над адным з лепшых адвакатаў краіны Людмілай Казак". Днямі Казак пазбавілі ліцэнзіі. Такое рашэнне прыняла кваліфікацыйная камісія пры Міністэрстве юстыцыі "за здзяйсненне правіны, несумяшчальнай з высокім званнем адваката".

Калеснікава працягвае звяртацца са скаргамі на ўмовы утрымання і па пытаннях крымінальнай справы ў розныя структуры, але высвятляецца, што не ўсе нават даходзяць да інстанцый. Напрыклад, зварот у Міністэрства юстыцыі з нагоды пазбаўлення ліцэнзіі Людмілы Казак супрацоўнікі СІЗА, відаць, проста не перадалі.

Калеснікава асцерагаецца застацца зусім без абароны, паколькі аказанне ёй юрыдычнай дапамогі спалучана з рызыкамі апынуцца ў турме альбо пазбавіцца ліцэнзіі. Але палітзняволеная выказвае захапленне сваімі абаронцамі, называе іх "найлепшымі прафесіяналамі Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.