21 траўня, у Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі у розных краінах прайшлі акцыі падтрымкі. @viasna96 апублікавала фотаздымкі з іх.

На кіпрскім Лімасолы з'явіўся мемарыял, прысвечаны беларускім палітвязням.


У Вільні прайшла акцыя чытання імёнаў палітычных вязняў Беларусі прайшла каля мурала палітзняволенага старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. Таксама раніцай на Кафедральнай плошчы з’явіліся 150 сумак. Яны нагадваюць, што ў Беларусі за кратамі знаходзіцца больш за 1500 палітвязняў.

Акцыю правялі беларусы ў Стакгольме.



Беларусы Адэсы напісалі палітвязням лісты. Акцыя падтрымкі таксама была ў Барселоне.