Вы тут

Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук запісалі арыю "Ідзеолуха" пра гомельскі флагшток

Флагшток, на які выдаткавалі 1,5 мільёна рублёў з гарадскога бюджэту​ / gp.by

У сеціве з'явілася новае жартоўнае відэа, запісанае опернай спявачкай Маргарытай Ляўчук у рамках праекта "Красная зелень". Музыку і тэкст да арыі "Ідзеолуха" напісаў другі ўдзельнік дуэта Андрэй Павук.

Кампазіцыя прысвечана самым скандальным новабудоўлях Гомеля — грамадскай прыбіральні за мільён долараў і гіганцкаму флагштоку, які ўрачыста адкрылі мінулай восенню. Яго ўзвядзенню ў горадзе папярэднічалі бурныя дэбаты: людзі нават збіралі подпісы пад петыцыяй, прасілі не марнаваць бюджэтныя грошы на гэты сумніўны праект.

У арыі "Ідзеолуха" Ляўчук і Павук ўзгадваюць асноўных ініцыятараў нятанных і сумніўных "навабудаў" Гомеля — былога і цяперашняга старшыняў аблвыканкама Уладзіміра Дворніка, які сышоў на павышэнне ва ўрад, і Генадзя Салаўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.