Вы тут

Маравецкі: Беларускае грамадства гатовае далучыцца да сямʼі дэмакратычных краін

Прамаўляе польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі / twitter.com/PremierRP

21 чэрвеня прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі выступіў на міжнароднай канферэнцыі Каліноўскага ў Еўрапарламенце. "Беларускае грамадства змянілася і гатовае далучыцца да сямʼі свабодных і дэмакратычных краін, цытуе яго словы polskieradio.pl. — Мы стаім на баку дэмакратычнай Беларусі, і тамтэйшыя дэмакраты могуць разлічваць на нашу падтрымку ў гэты цяжкі час".

Маравецкі заявіў, што расійская агрэсія супраць Украіны будзе мець сурʼёзныя наступствы для сістэмы бяспекі ў Еўропе, але гэта таксама дасць магчымасць рэфармаваць гэтую сістэму. Гэта значыць, што вайна ўплывае і на Беларусь. Польскі прэм'ер падкрэсліў, што ў выпадку перамогі Украіны ў вайне ўзнікне "новая канцэпцыя Міжмор'я з Літвой, свабоднай Беларуссю, Польшчай, краінамі Балтыі, Румыніяй — канцэпцыя, здольная стварыць геастратэгічную прастору".

Канферэнцыя Каліноўскага прысвечана будучыні дэмакратычнай Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.