Макс Корж выпусціў новую антываенную песню — "Гэта наш шлях"

Макс Корж выпусціў новую антываенную песню — "Гэта наш шлях"

Спявак Макс Корж выпусціў чарговую антываенную песню — "Гэта наш шлях". Яна з'явілася праз два тыдні пасля яго першай антываеннай кампазіцыі "Свой дом".

Новая песня з'явілася на канале беларускага музыкі ўвечары 16 чэрвеня.

У песні "Гэта наш шлях" ёсць адсылкі да папярэдняй песні: "Разорвали степи, да на тысячу врагов / Испокон веков тот прав, кто защищает свой дом".

Разам з тым у песні можна пабачыць алюзіі і на беларускую сітуацыю:

В череде простых событий как мы оказались тут?
Сантиментов от судьбы не жди, к нам не придут
Ни через час, ни через десять минут
Останемся тут
Не берут, выберемся сами
Видно это наш путь, это наш путь

Пасля выхаду сваёй першай антываеннай песні Макс Корж адмяніў канцэртны тур па Расіі: "Не магу я спяваць пра жыццё ў кайф, калі штодзень гэтыя жыцці адбіраюцца". Таксама музыка заявіў, што адменяе ўсе канцэрты ў Беларусі і Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі