Вы тут

Макей — пра контрсанкцыі: ніхто сабе не будзе рабіць стрэл у нагу ці ў сэрца

Уладзімір Макей / З архіву Еўрарадыё

7 траўня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выказаўся наконт адказу афіцыйнага Мінска на санкцыі Захаду.

"Многія зараз стогнуць у інтэрнэце аб тым, што кіраўніцтва Беларусі, прымаючы рашэнне аб мерах у адказ па гэтых санкцыях, робіць сабе стрэл у нагу і гэтак далей, і таму падобнае, цытуе словы Макея sputnik.by. — Але ніхто сабе не будзе рабіць стрэл ні ў нагу, ні ў галаву, ні ў сэрца".

Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі ЕС і ЗША з-за парушэння правоў чалавека, фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Рыхтуюцца новыя санкцыі. Афіцыйны Мінск спрабуе адказаць контрсанкцыямі. "Я вось сёння міністру замежных спраў даручыў, прэм'ер-міністру, спецслужбам: давядзіце [еўрапейцам] да іх рэальныя факты і перспектывы, калі вы возьмецеся за зброю санкцый...",заявіў 5 траўня Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.