Макей, Хрэнін і Вальфовіч паляцелі ў Ерэван транспартным самалётам

Пералёт лукашэнкаўцаў у Ерэван / БЕЛТА
Пералёт лукашэнкаўцаў у Ерэван / БЕЛТА

Уладзіміра Макея, Віктара Хрэніна і Аляксандра Вальфовіча адправілі ў Ерэван транспартным самалётам Іл-76МД. Фатаграфіі незвычайнага грузу апублікавала БЕЛТА.

Чаму лукашэнкаўская вярхушка паляцела на нараду АДКБ не на прадстаўнічых самалётах або пасажырскім рэйсам, не паведамляецца.

"Умовы палёту былі дастаткова спартанскімі нават для высокіх службовых асоб, але атмасфера выключна рабочая", — пракаментавалі ў БЕЛТА гэты палёт.

У Арменіі мінскія чыноўнікі прымуць удзел у сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны, Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ і сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.

Як паведамляла Еўрарадыё, 23 лістапада Ерэван наведае і Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі